I О, гэты позірк цішыні Яго напэўна не спыніць І не схаваць яго нідзе Ён не пужаецца людзей. Акамянелая душа Ужо ня кліча ў абшар цябе Плянэтаў дзіўны мінуэт Цяпер нябачны болей нам Мы не глядзім ужо на свет Пужаемся жыцьцёвых плям. Хааем вочы ў слязах І нараджаем новы жах, Свой жах. Пр А мы на ростанях ізноў Гэтых заблытанных шляхоў Знікаем мы, нас не знайсці У гэтай рэчаіснасці. II Мы зачыняем дзверы ў сны Нам не патрэбныя яны І не патрэбны нават мы сабе. Не бюцца сэрцы як раней Мы ад жыцця бяжым хучэй, хучэй.. Раскрыжаваньне мар у чым? І мы тут болей не прычым Там дзе гавораць мы маўчым З нагоды тысячы прычын. Знікаем мы, знікаюць нас І знікне ўсё у пэўны час, Той час. Пр А мы на ростанях ізноў Гэтых заблытанных шляхоў Знікаем мы, нас не знайсці У гэтай рэчаіснасці.