Аудиокнига насцечка слушать онлайн бесплатно

Портал аудиокниг - любимые произведения в вашем плеере!

У 2011г. пачаліся здымкі цыкла ролікаў пра беларускіх літаратараў пад назвай "Жыў для Беларусі". Планавалася, што будзе зроблена па 3 відэа на кожнага літаратара (юнацтва/сталасць/апошнія гады жыцця). Усё гэта ляжыць зараз у выглядзе гатовых літаратурных і рэжысэрскіх сцэнароў, раскадровак, канцэпцый і напрацовак. Там і Янка Купала і Максім Багдановіч і Якуб Колас і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і шмат яшчэ хто. На дадзены момант у відэа-варыянце ёсць гэты пра Багдановіча і яшчэ адзін працоўны варыянт роліка пра Купалу. У пашыранай версіі ідэі цыкла ролікаў прыводзяцца асобы з гісторыі Беларусі ўсіх часоў (ад Вітаўта і да Машэрава). Прычым, канцэпцыя цыкла ў тым, каб паказаць нейкія невядомыя, але цікавыя ці характэрныя факты, рысы характараў выбраных постацяў. Рэжысура, сцэнар - Меліхавец Аляксандар Аператары - Рыжкевіч Андрэй, Меліхавец Аляксандар У ролі Багдановіча - Міхаіл Зуй Голас дзяўчыны - Алена Зуй-Вайцэхоўская Музыка - гурт "ili-ili"

Рейтинг: 0 Просмотры: 434 Комментарии: 0 Время: 3 мин 29 сек
Комментарии (0)